Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/dadats-versh

Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/dadats-versh

Яшчэ не ацэнена

х х х

Мама сядзіць на прыпынку,
З Мінска чакае мяне.
Вецер старою пласцінкай
Вечную песню пяе
Пра адзіноту, якая
Кожнага з нас тут чакае,
Быццам бы маці старая,
Быццам жана маладая,
Быццам бы доня малая…

Сёння прыехаў дахаты,
Толькі ніхто мне не рады
Гэтак, як мама была.
Стрэўшы мяне на прыпынку,
Доўга дахаты вяла
Ціхай бязлюднай дарогай
Той, што нядаўна да Бога
Наша суседка пайшла…

Мамы няма на прыпынку,
Толькі ўсё ж бачу яе.
Вецер старою пласцінкай
Вечную песню пяе
Пра маю маму, якая,
Нават памершы, чакае…

23.09.2013

Іншыя вершы