Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Мацi

Мацi

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як усе, я у даўгу неадплатным
Перад мацi сваёй жыву,
I таму я хачу неадкладна
Перад ёю схiлiць галаву

Павiнiцца за усё благое,
Што знянацку я ёй зрабiў,
I падзяку за усё дарагое
Ёй прынесьцi ад родных нiў

Колькi крыудзiу цябе я, колькi!
Ты аб гэтым усё ж не сумуй,
Бо прашу аб адным я толькi –
Ты даруй мне, матуля, даруй

Як у далёкiм было дзяцiнстве,
Абдымi мяне, пацалуй,
Зноу маёй будзь аховай адзiнай,
За правiны усе мне даруй

I няхай больш нiшто не паўстане,
Што б яшчэ засмуцiла нас -
Бо прасiць прабачэння у астатнi
Давядзецца мне некалi раз.

Іншыя вершы