Нічога мераць не хачу на грошы
І сквапным быць – ніколі не змагу.
Сваю пяшчоту маме я прыношу,
Перад якой заўсёды я ў даўгу.
Яна мяне, вядома, зразумее,
Даруе, што нячаста ёй пісаў.
І гляне ў вочы пасмаю ссівелай –
Такая непаўторная краса.
І сорамна мне стане на хвіліну,
Што зноўку дома шмат не пагасціў,
Што роднай маме, мілай і адзінай,
Нямнога ўсё-ткі вершаў прысвяціў.