Рукі колячы заўжды,
Маці лён скубла саўгасны,
У бабку ставіла снапы,
Іх звязаўшы перавяслам.
Да саўгаснай МТФ
Год пятнаццаць адхадзіла,
Раўматызм і вузлы вен
З тых каровак зарабіла.
А за дзетак васьмярых
Далі Славы медалі,
Я, бадай, сярэдні з іх,
Не стары, не малады.
Маці, маці! Бліны ў хаце,
Хлеб жытнёвы, сырадой,
Роду нашаму на шчасьце
Дабрыня й сьвятло тваё.
-04.03.17.