Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

"Сорак дзён па маці..."

"Сорак дзён па маці..."

Яшчэ не ацэнена

Здаецца,
маці дзесь недалёка тут...
Дня не хапае ёй,
ажно да ночы
мітусіцца,
вечна ў клопатах...
І цягне – да яе заскОчыць мне...

І пасядзець,
з ёй побач,
без якой там справы...
І выслухаць усё, што яна хоча...
Смакуючы матулі маёй стравы...

Пачуць далёкія ўспаміны,
з яе дзяцінства і юнацтва...
Няспешна каб плылі хвіліны...
Ды толькі,
позна сустракацца...

Няма матулі…
А – ніяк не верыцца,
што больш не зазірну у вочы матчыны...
Мінулы Час ужо не вернецца...
Але, у памяці маёй –
жыве, нястрачаны...

Скрозь Час,
я пупавінаю з табою звязаны...
Я твой сыночак,
твой малЕнькі Алічка...
Табе – жыццём сваім я абавязаны...
Матулечка мая, Багіня-мамачка...
*+*
6 верасня 2014 г.