Уваж. Хай быль-трава
Не будзе горкай піжмай.
...Ён, мама, двойчы два
Герой. Паклон, што выжыў!
У срэбры — галава.
I смута — агнявая!!
Ты, мама, ратных два,
Удоўка радавая.
Ты, мама, да канца
Пакорліва-святая...
А некаму свінца
Дагэтуль не хапае.
А ворагу пячэ
Зялёны звон планеты.
А ў хіжасці яшчэ
Плануюцца ракеты.
Не дай жа лёс, калі...
За намі, мама, тыя,
Навекі што ў зямлі
I двойчы два — жывыя!