Пакуль яшчэ зялёная зямля Трымае нас па міласці закона, Сынок і Маці — зерне і ралля. Сынок і Маці — мудрая ікона. I спеюць хай удзячныя гады, Бяжыць удаль дарога палявая. Ён для яе маленькі назаўжды, Нявопытны, пакуль яна жывая. Крывавы час, адкінь свой грозны меч, Прыслухайся да сцішанага слова. З кароткіх, як само жыццё, сустрэч Саткана іх нявечная размова.