Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Да ўгодка.

Да ўгодка.

Яшчэ не ацэнена

Да ўгодка.

Угодак першы, не вясельны,
Не шлюбных, велічных званоў,
Угодак першы, не да зельля,
Не кліча стратам дактароў.

Ён сядзе ў прызьбу старой хаты,
Ля грушы-дзічкі векавой,
Кране яе кары шурпатай,
Падобнай, матка, да тваёй.

Прачнецца з гольля дзікім гулей,
Крыламі пругка страпяне,
Адзначыць сьвету, як матуля,
Вітаеш нас, між нас жывеш.
-28.03.15.