Зязюля ў лесе халодным кувала,
Матуля ля кроснаў дзiцяцi спявала:
„Спi, маё сонейка, не ведай нiколi,
Як вецер зрывае сцяжынкi ў полi.
Як дожджык сталёвы з ранiцы плача,
А пот па спiне цячэ струйкай гарачай.
I холад лён любiць i змрочныя ценi,
Прад iм, як прад Богам, стаiш нa каленях.
Ён жа расце там, дзе многа каменняў,
Хавае ў зямлю сваё сэрца-карэннi.
I ходзяць за iм ад цямна да зарнiцы
Па цёмнаму - кветкi крынiчнай вадзiцы.
А потым з даждамi на ветры збiраеш.
А ноччу прадзеш i рушнiк шэры маеш.
З гадамі лянок стане мяккiм i белым,
Як наша жыццё беларускае ў цэлым.
I колькi раз лён па вясне паднiмаўся,
Ён нашай крывёй назаўжды заставаўся.“
Зязюля ў лесе маркотна кувала,
Матуля ля кроснаў дзiцяцi спявала...
Сяргей Брандт, 30.01.2013