Дзень дагарэў сумотна дзесцi,
Дачушка просiць побач сесцi:
«Матуля, страшна мне, не спiцца,
Мне трэба словы, каб малiцца.»
«Заплюшчы вочкi - трэба спаць
I слухай, я пачну спяваць.
I паўтарай за мной па-троху,
Сваю малiтву пану Богу:
- Пакуль душа ў абдымках сна,
У тваiх руках, Божа, яна!
I калi я памру ў сне,
Даруй збаўленне, Божа, мне!»
Гадзiнiк сонна трымацiць,
Малая вельмi смачна спiць.
А па баках стаяць анёлы:
«Ноч пройдзе - дзень пачнецца новы.»
29.01.2013 Сяргей Брандт