Расписание автобусов зеленоградский типография Copy77. . https://okoneshnikovo.sredi-cvetov.ru Доставка цветов в Оконешникове.
Непрыветна цераз вокны Ночка пазірае. Ціха ў хаце. Ўся сямейка Спіць, адпачывае. Натрудзіўшы добра рукі, Натаміўшы плечы, Толькі маці з вераценцам Туліцца пры печы Ды прадзе, прадзе кудзельку. Скача вераценца, А за ім густыя цені Бегаюць па сценцы. * * * На камінку гарыць корчык, Злотам іскры скачуць. За аконцам вецер ходзіць, Глуха вербы плачуць. Зябнуць вербы на марозе, Тулячыся к стрэсе. Снегам вецер сыпле ў дзверы, Ходзіць шум па лесе... I пад гэты шум трывожны Думае старая, А ўслед думкам неспакойна Вецер падпявае. * * * I ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты: Маладыя дні дзяціны, Дзявочыя леты, Радасць жыцця і нягоды, Сваркі, трасяніна — Ўсё, чым жыцце напаткае Ў цяжкую часіну. Ўсё прыпомнілася беднай, — Горка, цяжка стала, Галаву набок схіліла, Прасці перастала. * * * Вось і муж усплыў на думу — Рана смерць скасіла! Добрых дзетак ён пакінуў — Без пары магіла! Жыў ён бедна. Спадзяваўся Свой прыдбаць куточак, Хату вывезці, зямелькі Прыкупіць шматочак, Бо агоркнуў хлеб батрацкі, Жыцце пад'ярэмна... Ды не выйшаў з-пад няволі, Біўся век дарэмна! * * * Гасне корчык на камінку, Пацямнела ў хаце, Поўнач пеўні пракрычалі, Але не спіць маці. Цягне нітку. Вераценца, З рук упаўшы, грукне, Ды нясмела, як убогі, У дзверы вецер стукне. Думкі думку падганяюць, Не даюць спакою, Ўсё лятаюць над кабетай Нуднай чарадою. * * * Уздыхнула цяжка маці, Аб сынку гадае, Што ў астрозе, ў паняверцы Кару адбывае. I за што? У толк не возьме Бедная кабета Ні законаў гэтых мудрых, Ні парадкаў свету. Вецер вые за вугламі, Ў коміне галосіць. Куды толькі думка тая Матку не заносіць! Зябнуць вербы на марозе, Глуха лес гамоніць. Думка думку выклікае, Думка думку гоніць. 1908