Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Матуліна сэрца.

Матуліна сэрца.

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

(Прысвячаецца маёй маці
Супрун Софьі Васільеўне)
1
Матуліна сэрца,
Як тая дрыгва,
Не мае спакою,
Пульсуе ў грУдзі,
Трымціць і хвалюецца,
Знаць, не здарма,
Яно адчувае не так,
Як усе людзі.
2
Запаліць у хатнім
Акенцы святло,
Чакае заўсёды,
Гадзіннікам б'ецца,
Ратуе малітваю
Думак і слоў,
Дзіцячы ахоўнік -
Матуліна сэрца!
Минск.03.10.2014г.