Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Я маці..Я супраць вайны!

Я маці..Я супраць вайны!

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(песня)
1
Я маці!..Я супраць вайны!
Я супраць гвалтоўства і смерці!
Я супраць таго, што сыны
Павінны да сроку памерці...
2
Я супраць палітыкі той,
Што ўзорвае землю гарматай,
Я супраць, каб звалі " Герой"
Таго, каго трэба за краты...
3
Я супраць забойстваў і здзек,
Дзіця каб расло сіратою…
Я супраць, калі - чорны снег
І дождж у перамежку з крывёю.
4
Я маці!..Я супраць бяды!
Няма даражэй мне дзіцяці,
Шчаслівая толькі тады,
Калі ёсць назваць каму "Маці"…

Іншыя вершы