Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Сказаць мне слоў апошніх не змагла...

Сказаць мне слоў апошніх не змагла...

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)
Сказаць мне слоў апошніх не змагла. Я не пачуў, што гаварылі вочы. А ў мамы позірк быў такі сірочы. I шыбы сталі з матавага шкла. I хату ўсю завалакла імгла. I толькі чуўся ў садзе гвалт сарочы. Прыйшлі, як і суседкі, тыя ночы, З якімі доўга гутарку вяла. Была хвароба прыжывалкай ціхай, А не было каму падаць вады. Быў вецер злы, агонь у печы з пыхай. Смялела немач, немата панела. Як некалі сустрэнемся, тады Перапытаю, што сказаць хацела.Sneaker Release Dates 2019