Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Мама

Мама

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Цябе не пахавалі, не,
Ты проста выйшла на хвілінку,
Ты не пакінула мяне.
Сваю маленькую дзяўчынку
Ты сустракаеш зноў у сне…
Дык затрымай мяне, імгненне,
Хачу спытаць, што не паспела,
Хачу сказаць, што не сумела…
Маўчыць нямое сутарэнне –
Страшэнных мук тваіх збавенне.

02.06.2012.