Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

МАМА

МАМА

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Мама

Са сваімі нажытымі пыхамі
Аж да рання да самага
Перамерваю, перадыхваю
Я усё сваёй мамаю.
Перахожваю кіламетрамі
Я кватэру у два пакоі.
У прыхожай берэцік фетравы
Прытаміўся ад супакою.
Плямай сціплаю светла-ліловаю,
Нібы лямпаю сцены асвечвае.
Назапашваю яе словы я,
Як на нітку каралі навешваю.
Я іх чую праз дні і праз месяцы,
Праз гады, што сякуць без джала.
Мама, мама, тваёй равесніцай
Я табе непрыкметна стала.
24.11.2014.