Немагчыма. Зусім немагчыма
Без пяшчоты кранацца вачыма.
Немагчыма зацята маўчаць
Пра тваю памяркоўную стаць.
Немагчыма далоні кранаці
І без ласкі шаптаць слова “маці”.
Немагчыма весь боль пратрываць,
Калі ты слез ня можаш стрымаць,
Калі ляжа маршчынка між броваў,
Калі вусны смыкаеш сурова,
Калі нібы жахліва смяешься,
Калі ад хвалявання здаешся
Раззлаванай ды вартай крычаць,
Адштухоўваць, а не раз’ясняць...
Немагчыма з табой размаўляць
Каб як-небудзь ды не ўсхваляваць.
І самой перажыць немагчыма
Гэтае хваляванне цярпліва.
Немагчыма цябе не любіць,
Як з нябесаў ды сонейка кпіць,
Як у цемры расліне квісці,
Як з крыламі ў брудзе паўзці.
Немагчыма тваю прыгажосць,
Глыбіню і святла маладосць
Не заўважыць й не палюбіць,
Не жадаць ад усіх бараніць...
А яшчэ немагчыма цябе, маці,
Родная, блытаць з Радзімай.
Бо яна – гэта ты.
Назаўжды.
У Радзімы фарфоравы твар.
Вочы: нібы рамонкаў адвар.
Бровы з легкім надломам гуллівым
Вусны с формаю надта чуллівай
І усьмешка з прыемнаю стомай.
Медзяны, ажно руда-чырвоны
Волас. Шчырае матчына сэрца.
У кожным рухе – пяшчотай сагрэцца.
Смех дзівосны, твой, чалавечы.
І сяброўская вернасць, дарэчы.
Вы – адное, матуля, таму
Не аддам вас нікому… Узніму
Сваё сэрца, як сонца, у нябесы,
І шыпшыну прыткну да валосся;
Буду рукі твае цалаваць –
Немагчыма мне вас пакідаць!..