Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Любоў да маці

Любоў да маці

Яшчэ не ацэнена

Маленства крокі
па двары,
Увішнасць звыклая
ля печы,
Духмяны бохан аржаны –
Гасцінец мне
сустрэчны,
І вочы – мокрыя ад слёз,
Іх позірк ласкавы і строгі,
Мой сэрцам
выплаканы лёс,
Мой боль душэўны і
трывогі,
І рукі – поўныя пяшчоты.
Ад іх заўсёды свята
ў хаце,
І змалку сынавы
турботы –
Усё завецца люба – маці!