Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Філасофія мамы

Філасофія мамы

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Мама мая на свеце Ўсю сваю веснавую пару Жыла не па-юліянскаму, Не па-грыгарыянскаму- Па народнаму вечнаму Сонечнаму календару. Да зорак у госці хадзіла, Калі хто пагубляе кароў. І ўсю вёску без лекаў лячыла Найлепшая са знахароў. Знала, калі трэба сеяць. І квасіць капусту у час. Як у нястачы лілеяць, На ногі паставіць нас. Аднаго толькі не разумела Ахвярніца зорак і неба: Як сябе ў нястачы згалелай Шкадаваць, ратавацца трэба. Бо, як конік стары, сцяганы, З балота насіла вязкі. І разам са мной старанна У плуг упрагаліся цяжкі. За пяцярых мужчынаў Цягалі на ферме цэбры- Такім уцякала чынам Маладосць у асьці і зрэб'і. Спачываеш пад цёплай хвояй... А ў мяне ўрос твой цяжкі крыж. Чаму ж з горкай, скупой слязою У вачах ты маіх стаіш?Air Jordan