Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Вяртанне

Вяртанне

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Твой голас гукае мяне
З усіх перажытых дарог...
Я нават у стомленым сне
Ступаю на родны парог.
Дзяўчынкай іду той самай —
Гадам тут маім не старэць.
Я вярнулася, чуеш, мама,
Каб песняй цябе сагрэць.
Толькі гэта не песня, а плач.
Мая родная, мне прабач.