Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Зноў еду дадому

Зноў еду дадому

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Зноў еду дадому, Хоць знаю: сустрэчы Ніколі не будзе на гэтым шляху. Хацінка сівая ўздыхне па-старэчы І ветла запросіць мяне пад страху. А ў хаце без мамы – Усё сіратліва. І страшна, і цяжка ступіць на парог. Здаецца, што плачуць масніцы чулліва І комін, што колісь цяпельца бярог. Усё акалела ў маўклівым здранцвенні: І вокны, і печ. Нават сцены маўчаць. Паўсюль толькі з болем былога ўтрапення Стамлёныя маміны вочы глядзяць. Ва ўсім яе бачу – гаротніцу любу – Дзе толькі краналася ўсцешна рука. Пакуль тут жыццёвае ліха-загуба Не скасіла яе, нібы цень чужака. Дакрануся да печы – да рук яе мілых – І вось яна зноўку тут побач са мной. Уважліва слухае споведзь даччыну І вытра мне слёзы хусцінкай старой. Пагасцявала. Начаставалася ўволю... Бывай, мая мама, чакае Мазыр. Вазьму я у свет тваю мару – як долю І гэту хацінку – вышэй за Памір.Nike React Element