Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Горад

Горад

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Я адвык ад тваіх камяніц,
ад патрэсканай скуры вуліц.
Мне бліжэй цішыня старыц,
што падсвечваюць спеў зязюлін.

Я адвык ад тваіх вітрын,
сумятні і людскога тлуму.
Мне радней светлыня калін
з іх адвечна дзявочым сумам.

Я адвык, я адвык, адвык…
Хоць ты быў мне прыёмным бацькам.
А ў душы, нібы ржавы цвік,
вобраз вёскі – мой боль за маці.