Лічыцьму сябе вінаватым,
Пакуль не даруе мне Бог,
Што любую маму і тату
Ад лішніх трывог не бярог.
Пішу пакаяльна замову,
Хоць ведаю ўсё загадзя –
Як трэба ласкавае слова
На схіле цяжкога жыцця.
Яно лепш за лекі загоіць
Душэўныя раны заўжды
І кропляй жывою натоліць
Надрыўныя лёсам гады.
Хоць позна маё пакаянне,
Ды каюся ім, як магу,
Душы адшукаўшы прыстанне,
Я лёсу спазнаўшы вагу.
Ды хоць мая й шчырая споведзь,
А цэнз не такі й дарагі.
Мо некалі Бог не адмовіць
І крышку адпусціць грахі.
20-21.10.2007