Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Маці

Маці

Яшчэ не ацэнена

Ты ходзіш, маці, сцежкамі вайны,
І з вуснаў рвуцца ворагам праклёны.
З братамі прыйдзем мы, твае сыны, —
I выйдзе Беларусь з палону!

Рабуе гвалтаўнік апошняе з двара,
Цябе давесці хоча ён да скону,
Ды грознай помсты блізіцца пара, —
I выйдзе Беларусь з палону!

Крывёй звяроў напоўнім берагі,
Касцямі катаў высцелем загоны;
Ударым мы — парвуцца ланцугі, —
І выйдзе Беларусь з палону!

Не раз мы зносілі насланую бяду,
Не раз знішчалі мы драпежнікаў шалёных;
Змяце зямля і гэтую брыду, —
I выйдзе Беларусь з палону!