А я, матулька, зноў адзін
Прыехаў да цябе ў адведкі.
Калі гаворыць з мамай сын,
Нашто каб чулі гэта сведкі?
Хоць па дарозе столькі слоў
Сказаць хацеў, як я умею,
Але сярод нямых крыжоў
Асірацела штось нямею.
Каб змог пачуць на нейкі міг
Прамілы твой, пяшчотны голас,
Вачэй адчуць пагляд тваіх –
Я пакланіўся б небу ў пояс.
Навекі позірк твой застыў
Ў магільным камені іконай.
Складаю ў снаю табе лісты
І буду іх складаць даскону.
Не з годам кожным і не днём,
З хвілінай страту адчуваю...
Мне згадкі так пякуць агнём
Душу, аж слёзы выкіпаюць.
01.05.2011–14.10.2012