Трэба дома бываць часцей... Рыгор Барадулін Ці то раніцай звонкай, Ці то вечарам ціхім — Прыязджайде дадому, Прыязджайце дадому Ha сустрэчу З яшчэ не забытым дзяцінствам, Дзе матуля Калыску люляла малому. Покуль ніва красуе I не высахлі рэкі, Прыязджайце дахаты, Прыязджайце дахаты, Дзе ля ганка Жаўцее бярэма свірэпкі I ад сонца Хаваюцца ў пыл кураняты. He выкідвайце з памяці Даўнюю казку — Прыязджайце да маці, Прыязджайце да маці I ў душы не хавайце Пяшчоту і ласку, А прылюдна Сівую сваю абдымайце. Прыязджайце дадому — Ці то ўвечар, ці ўранку, He таміце матулю Залішнім чаканнем... Што, як стрэнуць вас Толькі пустая буслянка Ды над лугам Старая ахрыплая каня?..