Светлы месяц у акне.
Ноч прыцiхла над зямлёю.
Толькi мама не засне
З думай доўгаю сваёю.
Дума тая, як сувой,
Як бясконцая дарога.
Адзiнока ёй адной.
За дзяцей сваiх трывога.
Мае кожнае гняздо
I дзяцей сваiх таксама.
Апусцеў шумлiвы дом,
Не пачуеш слова: "Мама".
Цi прыедзе хто? Калi?
Стыне клямка неспакоем.
Зноўку памяццю балiць
Сэрца мамiна сiвое.
Днi i ночы навылёт
Воч сваiх ты не змыкала.
Час супынiць калаўрот,
Кросны радасць не даткалi.
Хтось хусцiнкаю ўзмахне.
I не будзе мне спакою.
Светлы месяц у акне.
Воблiк мамы над зямлёю.