Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Сялянскія рукі

Сялянскія рукі

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Рукі, якія замешвалі сечку карове,
Рукі, якія рвалі, выполваючы, асот і дзядоўнік,
Рукі, якія падціралі попку дзіцяці,
Рукі, якія падмазвалі дзёгцем калёсы,
Рукі, якія растрасалі гной перад ворывам,
Рукі, у якія за стагоддзі ўелася столькі
                                                             зямлі,
Самыя чыстыя рукі на свеце.
Твае рукі, мама.
Твае рукі, тата.