Дасылайце матулям лісты,
Каб сагрэлі іх сэрцы любоўю,
Іх чакання, вачэй пекнаты
Хай паштар не маркоціць адмоўем.
Дасылайце матулям лісты,
І лісты, а не лісцікі кволыя.
Хай іх радуе почырк густы,
Запытайце найперш ці не хворыя.
Запытайце пра сена і дровы
І як родзіць зямля на аселіцах,
Ды ці пашы хапае каровам,
Ці буслы па-ранейшаму селяцца.
Размаўляйце з матулямі доўга
І бяседна, нібы пры сустрэчы,
Пра сябе раскажыце нямнога,
Сваякоў прыгадайце дарэчы.
Мы сталеем, старэюць і маці,
Ў роднай хаце мы рэдкія госці,
Каб да скону дзён не шкадаваць вам,
Што сказаць не паспелі чагосьці,
Каб ў душы не было гаркаты,
Дасылайце матулям ліствы.
Дасылайце матулям лісты!