Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Астры

Астры

Яшчэ не ацэнена

Ў маiх вачах свiтае-днее, –
Дарога сцелецца радном
Да роднай хаты, дзе квiтнеюць
Пад восень астры пад акном.

Ў акно выглядваючы часта,
Мяне чакае там даўно
Зямных сузор’яў яркiх астраў
Матуля – мiлы астраном.

Усе ў iх колеры вясёлкi.
Твар прытулiць да iх спяшу.
Хоць кветкi гэтыя не зёлкi,
А вельмi лечаць мне душу.

Каб не было пасля так горка, –
«Даруй мне» ў час сказаць прыйсцi.
Яшчэ ў нябёсах будуць зоркi
Шчымлiва астрамi цвiсцi...