Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Матулін пірог

Матулін пірог

Яшчэ не ацэнена
О, дзяцінства маё, ты само, як нядзеля, Як пірог на пахучым кляновым лісце. Гаварыла матуля: “Не стукайце, дзеці, Бо ад стуку у печы пірог не расце”. Толькі выраслі мы з пірагамі у печы І ўцяклі калабкамі за родны парог. І матулі нясмачным здаецца адвечна, Што спячэ не для нас перад святам пірог. Можа ён ў матулі ніяк не ўдаецца (Бо ў гэтым вялікая наша віна) Ад груку яе найвялікшага сэрца, Што ўсё абліваецца болем за нас? Ды сёння дадому я еду і веру, Што ўдасца на славу ў матулі пірог, Хоць я і пастукаю раптам у дзверы, Абтросшы ў парозе пыл – смутак дарог. Sneaker Release Dates 2019