Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Мірта

Мірта

Яшчэ не ацэнена
І радасць і смутак У маці ў паглядзе, Што вырасла мірта Раскошная ў садзе, З якой доня хутка На покуці сядзе, – І радасць і смутак У маці ў паглядзе. Матуля шаптала Замоўныя слоўцы, Каб доня прыпала Да сэрца й свякроўцы, Каб мірта не стала Калючым ядлоўцам, – Матуля шаптала Замоўныя слоўцы. Няхай табе, доня, Ўсміхаецца доля. Лагоднаю будзе – Ніколі не ўколіць. І некалі ў садзе Ты мірту пасадзіш І з ёй сваю доньку На покуць пасадзіш. І радасць і смутак У маці ў паглядзе, Што вырасла мірта Раскошная ў садзе, З якой доня хутка На покуці сядзе, – І радасць і смутак У маці ў паглядзе. Adidas Yeezy