Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Маміны завушніцы

Маміны завушніцы

Яшчэ не ацэнена
– Купі мне завушніцы залатыя. Яны для зроку лепш, чым зёлкі тыя, Каб век я акуляраў не насіла, – Мяне аднойчы мама папрасіла. І маме ў падарунак я прывёз іх. І мама выцірала шчасця слёзы: –Я ж столькі пераплакала, сыночак, Ад бедаў – як не выплакала вочы... ...І зараз недзе добра з тога свету Матуля бачыць нас на свеце гэтым, Дзяцей сваіх, – за кожным сочыць крокам, – Каб мы заўжды былі і з добрым зрокам. І слёзы у мяне не раз ліліся, Што тыя завушніцы засталіся, Што мама не ўзяла іх у магілу: – Нявестцы падары іх, сынку мілы. Аднак не проста ўсё на гэтым свеце. Парою і ў кішэнях свішча вецер. І я ў ламбард заклаўшы завушніцы, Магілам родным ездзіў пакланіцца. Аднак я не прадам іх аніколі. З гадамі, з пажаданнем добрай долі Ў час шлюбны падару сваёй нявестцы. І мама будзе рада гэтай вестцы. Air Jordan Sneaker