Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Пуцяводная ніць

Пуцяводная ніць

Яшчэ не ацэнена
Як з матулінага лета – Гэта сонечная ніць. Я магу па ёй з край свету Ў край дзяцінства пазваніць. І ў журбе асенняй ночы Светла мне пагаманіць З тою вёскай, Дзе аднойчы Мама прала гэту ніць, Што вядзе мяне праз годы І, бывае, аж струніць – Цягне ў добры бок заўсёды Гэта праведная ніць. Як бы мог я ў людзі выйсці І ў жыцці сябе знайсці Без радзімай гэтай ніці Да чаго б я мог дайсці?! На дасвецці Весні вецер Вербным веццем Асяніць: І злой сілай не парвецца Гэта тоненькая ніць! Adidas sneakers