Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Размова з маці

Размова з маці

Яшчэ не ацэнена
Будзь мяккай ёй, зямля, Будзь неба ёй ласкавым, З матуляй размаўляў Я, помню, так яскрава: – Ну як там Гарбачоў? – З Фаросу ўжо вярнуўся! – Малітвы Бог пачуў – Ад нас не адвярнуўся! – Пасланы Богам, ён Нам вызваліў сумленне, Што некалі ў палон Узяў антыхрыст Ленін! – Як цяжка перажыць Было, калі Саветы Зусім хацелі зжыць Усіх святых са свету! – А колькі знёс абраз – Мой бацька! – Во здзівіўся б: Нібы стары абраз, Час гэтак аднавіўся! – Адновіцца яшчэ Нямала ўсюды храмаў. – І слёзы тут з вачэй, Як воск са свечкі, ў мамы... 1991 Nike