Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Дзе ты, лета?

Дзе ты, лета?

Яшчэ не ацэнена

Дзе ты, лета?
За гарою –
У акно глядзіць сумёт.
А цягучае чаканне,
Як вядома ўсім, –
Не мёд.

Пчолы ж рупнасці матулі,
Разганяючы нуду,
Як натруджаныя рукі,
Задаволена гудуць.

Засцяліць
І ў нас таксама
Шэры будзень
Будзе чым.
Ў такт прытупваючы,
Мама
Заспявала,
Прадучы.

Калаўротам,
Карагодам
Кружаць мроі ў галаве.
У вачах маіх
Кудзеля
Хатнім воблакам
Плыве…