Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Кветкі для маці

Кветкі для маці

Яшчэ не ацэнена
Дарыў я маме кветкі рэдка, Ды ёй прыносіў зёлак кветкі З палёў валошак, дзівасілу, Калі, хварэючы, прасіла. І ў агародчыку ля хаты Нагодкі ёй вырошчваў, мяту. З акна ўсміхалася мне мама. І ўсмешкай я квітнеў таксама. І часам чуў: – Мая ты дзетка. Дарыў я маме кветкі рэдка. Нячаста й зараз, Божа мілы, – Прыношу кветкі на магілу. Nike