Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Маміна хусцінка

Маміна хусцінка

Яшчэ не ацэнена

Мне у сталым веку давялося
Атрымаць такую аплявуху,
Што з аўчынку неба мне здалося:
Ад прастуды так балела вуха!

I тады мне жонка павязала
Мамiну ваўняную хусцiнку.
У вачах святлець адразу стала:
Адступаўся боль, знiкаў пацiху.

I з ружовай далечы туманнай
Птушкай мiлай згадка прыляцела:
У маленстве мне казала мама,
Што дзяўчынку вельмi мець хацела.

А як мама цяжка захварэла,
Так яе старалiся сыночкi, –
Вёска ўся, здаецца, гаварыла:
– Ў Вiктарыхi хлопцы лепш чым дочкi!..

...Сонейка смяецца, як дзяўчынка.
I цяплей на сэрцы мне бывае, -
Як у небе хмарка-аблачынка
Мамiнай хусцiнкай праплывае...