Вершы пра маці

Мама, мацi, матуля...

Залаташвачка

Залаташвачка

Яшчэ не ацэнена
Мне набяжыць цяплынь на вочы, Калі на памяць наляціць: Машынка швейная стракоча, Ў руках іголка мільгаціць. Свайму малому чалавечку, З мундзіра бацькавага, мне Матуля шые палітэчка На зайздрасць лютую зіме! Залаташвачка мама колькі Перашыванак сшыла мне! Падчас матулінай іголкай Прамень з-за воблакаў мігне… Без тых абноў было б мне золка, Было б зусім няўтульна мне. Нібыта мамінай іголкай У сэрца мне ўспамін кальне… Nike React Element 87